История школы

         З гісторыі школы

 

         Сямкоўская васьмігадовая школа ажыццяўляла адукацыйны працэс ў старым будынку з 1974 года  да 1990 года. У памяшканні былі тры асобныя ўваходы. Школьная майстэрня знаходзілася ў асобным будынку. Спартыўнай залы не было. Заняткі фізічнай культуры праводзіліся на стадыёне ў цёплы перыяд.Зімой быў заліты каток, дзе вучні гулялі ў хакей.

     У Сямкоўскай васьмігадовай школе пачыналі сваю дзейнасць настаўнікі, якія да гэтага часу працуюць у дзяржаўнай установе адукацыі “Сямкоўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Лагойскага раёна”.  Гэта Вішнеўкая Ірына Баляславаўна і Вішнеўскі Валерый Якаўлевіч, Кручонак Надзея Васільеўна, Буйніцкая Зоя Віктараўна, Данкевіч Любоў Іванаўна, Гуліс Тамара Мікалаеўна.

 Вішнеўскі Валерый Якаўлевіч працаваў дырэктарам школы  з 1985  па 2017 год. Пры яго дзейнасці ў 1990 годзе была пабудавана новая сучасная двухпавярховая “Сямкоўская сярэдняя школа” з прасторнай спартыўнай залай, школьнай сталовай і бібліятэкай.

У 2002 годзе “Сямкоўская сярэдняя школа “ была перайменавана ў “Сямкоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа “ , а з 2016 года  ДУА “Сямкоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад базавая школа Лагойскага раёна”.

 Са  студзеня  1994  года  ў  школе  пачаў  працаваць  этнаграфічны музей  “Беларуская хатка”. Экспазіцыя музея складаецца з пяці раздзелаў. Музей налічвае каля 350 экспанатаў народнага побыту другой паловы XIX ст.-сярэдзіны XXст. Гасцямі музея былі замежныя госці з Германіі, Англіі, Амерыкі. Кіраўніком музея з’яўляецца Буйніцкая З.В.

                                                                              

     У 2021/2022навучальным годзе ва ўстанове адукацыю атрымліваюць 40 вучняў і 18 выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі.

Ажыццяўляюць педагагічны працэс 12 педагогаў.

    Ва ўстанове дзейнічаюць аб'яднанні па інтарэсах:

  • “Фарбы дзяцінства” (Сольны вакал)                                                          
  • “”Час футбола” ( спартыўнай накіраванасці)

  У рамках пазакласнай работы праводзяцца заняткі па фізічнай культуры і факультатыўныя заняткі.

                                                                                .

    Ва ўстанове адукацыі з 2018 года дзейнічае бізнес-кампанія "Зялёны расток" , дзе вучні навучаюцца меджменту і вырошчваюць рассаду   на продаж.

24.03.2017 10:48 - 15.02.2022 09:29