"Я хачу быць здаровым".

07.10.2023

7 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня прайшла пазнавальная праграма "Я хачу быць здаровым". Рабяты даведаліся, што вітаміны - гэта незаменныя актыўныя рэчывы. Яны неабходны для нашага арганізма. Недастатковае паступленне вітамінаў вядзе да розных відаў захворванняў. У чалавека пагаршаецца самаадчуванне, памяншаецца супраціўляльнасць арганізма інфекцыйным захворванням, змяншаецца працаздольнасць.

07.10.2023 09:35 - 07.10.2023 09:35