Конкурсная праграма “Зялёны агеньчык"

02.09.2023

02.09.2023 у Сямкоўскай базавай школе прайшла конкурсная праграма “Зялёны агеньчык”. Вучні мелі магчымасць пашырыць кругагляд у вобласці правілаў дарожнага руху, развіваць навыкі каманднага супрацоўніцтва і сфарміраваць уменне самастойна карыстацца атрыманымі ведамі ў паўсядзённым жыцці. Такая работа актуалізуе веды пасля заканчэння летніх канікулаў і дазваляе дзецям хутчэй уліцца пешаходамі і пасажырамі ў дарожны рух без небяспечных здарэнняў.

07.09.2023 08:33 - 12.09.2023 12:24