Сямейная гадзіна "Калі ёсць сям'я-значыць шчаслівы я"

27.05.2023

Сямейная гадзіна "Калі ёсць сям'я-значыць шчаслівы я"

« Жыццё дорыць чалавеку ў лепшым выпадку, адно вялікае імгненне, а сакрэт шчасця ў тым, каб гэта імгненне перажываць як мага часцей», - казаў знакаміты англійскі пісьменнік Оскар Уайльд. З гэтых слоў пачалася сёння займальная гадзіна для вучняў ДУА “Смятаніцкая сярэдняя школа”.

У час гутаркі дзеці даведаліся, што вельмі важна , каб у кожнага чалавека – і маленькага , і вялікага - у жыцці былі такія дзверы, у якія можна было б пастукацца ў любы час. І гэтыя запаветныя дзверы знаходзяцца ў доме, дзе жыве родная сям’я, якая прыме і ў дні радасці, і ў дні смутку. Сям’я - самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. Гэта блізкія і родныя людзі, тыя, з каго бяром прыклад, аб кім клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта бацькоўская хата з’яўляецца сімвалам сям’і, Радзімы, таго месца, адкуль чалавек пачынае пазнанне свету, дзе робіць свае першыя крокі.
На мерапрыемстве дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе “Дамашнія гісторыі”, разгадвалі крыжаванку “Кветка сямейнага шчасця”. Праявілі кемлівасць у віктарыне “Эрудыт”. Напрыканцы займальнай гадзіны вучням было прапанавана паслухаць верш І. Малчанавай “Сем галоўных правіл”.
 
 

27.05.2023 11:56 - 29.05.2023 13:40