Пазнаваўчая гульня "Тваё здароўе у тваіх руках"

19.11.2022

19 лістапада для вучняў 1-4 класаў прайшоў урок здароўя Тваё здароўе ў тваіх руках. Пачаўся ўрок з прывітання “Добры дзень!”. Рабяты адзначылі, што ў ім закладзена пажаданне адзін аднаму здароўя. З урока хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што такое здароўе, аб яго узаемазвязанасці з вядзеннем правільнага ладу жыцця, звычак і нашага жадання яго ўмацоўваць. Настаўнік  паспрабаваў пераканаць рабят у тым, што ў школьныя гады неабходна выконваць рэжым, чаргаваць фізічныя нагрузкі і адпачынак. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах-гульнях: “Трэці – лішні”, “Шкодныя і карысныя прадукты”, “Збяры слова”, “Прыказкі і прымаўкі пра ЗЛЖ”, дружна адказвалі на пытанні віктарыны.

19.11.2022 12:02 - 19.11.2022 12:11