Пазнавальны марафон “Мая сям'я - маё багацце”

24.09.2022

24 верасня для вучняў пачатковых класаў быў праведзены адзіны ўрок “Мая сям’я-маё багацце”. У час мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі і рэбусы пра сям’ю, складалі прыказкі. Таксама вучні выказвалі свае меркаванні, што неабходна, каб сям’я была моцнай. У якасці госця запрошана ветэран педагагічнай працы Дзідзенка Ніна Іванаўна. Яна прынесла свой сямейны альбом і расказала пра каштоўнасць добрых сямейных адносін. Настаўніца Кручонак Н.В. заклікала вучняў любіць сваіх родных, паважаць і дапамагаць ім.

24.09.2022 11:53 - 24.09.2022 12:21