Азбука бяспекі "Можна-нельга"

10.09.2022

10 верасня ва ўстанове адукацыі прайшла гульня-конкурс “Азбука бяспекі”, удзел у якой прынялі вучні 1-6-х класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі, аб’яднаўшыся ў каманды, адказвалі на пытанні, шукалі правільныя рашэнні атрыманых ад арганізатараў заданняў, на практыцы дэманстравалі веданне правілаў паводзін на дарозе.

Асноўная задача мерапрыемства- давесці да дзяцей правілы дарожнага руху, зацікавіць дзяцей вывучэннем дарожных знакаў, дарожнай разметкі, заакцэнтаваць увагу, на які колер светлафора можна ісці, дзе нельга пераходзіць дарогу, як рухацца на веласіпедзе і на тым, што ні ў якім разе нельга парушаць правілы дарожнага руху і быць уважлівымі на дарозе нават пры іх выкананні.А таксама прайшла віктарына па пажарнай бяспецы "Можна - нельга". Мэтай віктарына было развіваць у дзяцей разуменне таго, што можна і чаго нельга рабіць для захавання пажарнай бяспекі. 

12.09.2022 08:30 - 12.09.2022 09:20