Літаратурная старонка"Дарогамі вайны"

07.05.2022

Літаратурная старонка"Дарогамі вайны"

“Дарогамі вайны – дарогамі болю, славы і памяці”

Самае найлепшае, што можа быць у жыцці кожнага чалавека, - гэта мір. Нам пашчасціла жыць у мірны час, але наш народ памятае тыя выпрабаванні, якія выпалі на долю савецкіх людзей у цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 г.г.

Літаратурная старонка пад назвай “Дарогамі вайны – дарогамі болю, славы і памяці”, перанёсла нас у грозныя гады вайны.

 Гучалі вершы натхнёна, пранікнёна, хвалююча.

Была і хвіліна маўчання. Мы не маглі не схіліць галовы перад тымі, хто загінуў за мір і шчасце на зямлі.

І была Перамога  - адна на ўсіх, і гучаў “Майскі вальс”.

 

07.05.2022 12:01 - 10.05.2022 17:47