Гульня-конкурс "На гэтай планеце жыць мне і табе" 

16.04.2022

Гульня-конкурс "На гэтай планеце жыць мне і табе" 

Вучні 1-7-х класаў прынялі ўдзел  у гульні-конкурсе "На гэтай планеце жыць мне і табе". Яны адправіліся ў займальнае падарожжа па экалагічных станцыях, на якіх яны актыўна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі з назвамі дрэў і раслін, сабіралі карцінкі з пазлаў. Вучні прыйшлі да высновы, што трэба берагчы і ахоўваць прыроду ад смецця, бруду, дыму і сажы, нядбайных турыстаў і іншых парушальнікаў экалогіі, у віктарыне "Знаўцы прыроды" вучні бліжэй пазнаёміліся з "царствам раслін", "царствам жывёл". Даведаліся, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды. Яны актыўна гутарылі, адказвалі на пытанні віктарыны, вызначылі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем. У заключнай частцы мерапрыемства дзеці ўспомнілі правілы сяброў прыроды і далі абяцанне берагчы яе. Пасля мерапрыемства вучні прынялі ўдзел ва ўборцы тэрыторыі школьнага двара.

              
                 

17.04.2022 17:01 - 17.04.2022 19:19