Віртуальнае падарожжа "«Любі і ведай свой край"

09.04.2022

9 красавіка для вучняў 1-5 класаў адбылося мерапрыемства да Года гістарычнай памяці "Любі і ведай свой родны край". У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся са знакамітымі і памятнымі месцамі Беларусі. Вучні выступалі з паведамленнямі аб тых памятных месцах Беларусі, дзе яны пабывалі. Далей вучні ўдзельнічалі ў конкурсах, выконвалі творчыя заданні, адказвалі на пытанні, праглядалі відэаролікі. У канцы мерапрыемства быў падведзены вынік- на зямлі Беларусі ёсць шмат прыгожых і цікавых месцаў, у якіх схавана наша гісторыя. І калі зацікавіцца гісторыяй сваёй краіны, то зможаш адкрыць шмат таямніц.

09.04.2022 14:33 - 09.04.2022 14:39