Пазнаваўчая гульня “Сялянская праца ў беларускіх прымаўках, прыказках і загадках”

26.02.2022

26 лютага 2022 года ва ўстанове адукацыі “Сямкоўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Лагойскага раёна” была праведзена інтэлектуальна – пазнаваўчая гульня “Сялянская праца ў беларускіх прымаўках, прыказках і загадках” Гульня была прысвечана Дню роднай мовы. У веданні беларускага фальклору спаборнічалі вучні 3- 9 класаў. Гульня складалася з 7 станцый: “Размінка”, “Складзіце прыказку”, “Падбярыце прыказкі па тэме”, “Збярыце прыказку па пачатку і заканчэнню”,”Адгадайце загадку з дапамогай малюнкаў”,”Крылатая паштоўка”,”Пытанне – адказ”.

У час размінкі  дзеці разгадалі рэбус і прыказку, якая была зашыфравана. Для гэтага ім спатрэбілася ўспомніць беларускі алфавіт. Дзецям спадабалася  разгадваць загадкі з дапамогай малюнкаў ,  складаць прыказкі з пераблытаных слоў,  збіраць прыказкі па пачатку і заканчэнню.

26.02.2022 12:28 - 26.02.2022 14:58