Падарожжа па краіне беларусаў

12.02.2022

Падарожжа па краіне беларусаў

12 лютага  прайшоў турнір знаўцаў  “Падарожжа па краіне беларусаў”. У час мерапрыемства вучні адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі. На першым прыпынку “Мая Радзіма – Беларусь” хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні віктарыны “Мой родны край” і разгадалі крыжаванку “Беларускія гарады”. На другім прыпынку “Зялёны шум гаёў” дзеці з вялікім задавальненнем пагулялі ў гульню “Адгадай, якое гэта дрэва”. Трэці прыпынак называўся “Дзівосныя дываны лугоў”. Там дзяцей чакалі вершы-загадкі “Кветкі роднай зямлі”, якія яны паспяхова адгадалі. На чацвёртым прыпынку “Па блакітных прасторах” дзеці даведаліся шмат пазнавальнага матэрыялу пра рэкі і азёры Беларусі, а таксама праявілі кемлівасць і ўважлівасць у час гульні “Вясёлая рыбалка”. Апошні пяты прыпынак – “Запаветныя мясціны”. Дзеці пазнаёміліся з Бярэзінскім біясферным запаведнікам, нацыянальнымі паркамі “Белавежская пушча”, “Прыпяцкі”, “Браслаўскія азёры”, “Нарачанскі”. Затым дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Па родных сцяжынках”. У канцы мерапрыемства дзяцей чакала заданне “Гэта ты, мая Беларусь!”

 

12.02.2022 14:11 - 12.02.2022 14:28