28.10.2021 "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў VIII-XI класаў "Гонар за Беларусь. "Здароўе кожнага з нас - галоўная каштоўнасць"

28.10.2021

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" 28 кастрычніка 2021 года адбылося мерапрыемства для навучэнцаў 9 класа.Вучні прынялі ўдзел у абмеркаванні на тэму «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас - галоўная каштоўнасць» (аб дасягненнях аховы здароўя, фармацэўтыкі). Дыялог ішоў па двух інфармацыйных блоках: "Здаровая нацыя - паспяховая будучыня дзяржавы", "Тваё здароўе ў тваіх руках".
Навучэнцы падрыхтавалі свае пытанні да кожнага блока і выступілі са сваёй інфармацыяй. Кожнае пытанне было асветлена, навучэнцы з задавальненнем абмяркоўвалі гэтыя пытанні. Вучні яшчэ раз падкрэслілі для сябе, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб наша здароўе захаваць. Кожны чалавек зможа атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, а каб умацоўваць сваё здароўе, ёсць у краіне шмат спартыўных збудаванняў. Прывіваць здаровы лад жыцця імкнуцца праз усе сферы жыцця, але ніхто не застанецца без медыцынскай дапамогі, калі яно патрэбна. Захаваць сваё здароўе - задача кожнага чалавека. Наша здароўе - гэта перш за ўсё наш лад жыцця. І менавіта ад нас залежыць ці будзе ў ім месца шкодным звычкам, ці перавага будзе аддадзена фізічнай актыўнасці, спорту, рацыянальнаму харчаванню і да т.п. – здароваму ладу жыцця.

24.03.2017 15:39 - 10.11.2021 12:24