Віртуальнае падарожжа "Куточак мой, да болю дарагі"

04.03.2023

4 сакавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі адбылося віртуальнае падарожжа “Куточак мой, да болю дарагі”. 

  Вучні прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, паказалі і паглыбілі свае веды па беларускай мове, літаратуры, гісторыі, культуры, традыцыях і звычаях, праявілі кемлівасць. Асаблівую цікавасць выклікалі конкурсы “Мая малая Радзіма”, “Збяры пазл”, гульні “Накармі беларуса”, “Хто ёсць хто”, у якіх вучні выявілі свае творчыя здольнасці, знаходлівасць, дапытлівасць. Дзеці ўспомнілі асноўныя гістарычныя факты, данеслі цікавыя звесткі пра сваю малую радзіму, выхоўвалі грамадскія і патрыятычныя пачуцці, пашыралі кругагляд. Вучні знаёміліся з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі ў сялянскай хаце, выхоўвалі беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі. У канцы мерапрыемства малявалі малюнкі.

Вучні зрабілі для сябе выснову, што любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаеш, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная задача для падлеткаў.

06.03.2023 08:17 - 06.03.2023 08:23