Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята асаблівае для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Штогод Дзень роднай мовы адзначаецца ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сямкоўская базавая школа Лагойскага раёна”. 21 лютага 2022 года з нагоды свята роднай мовы ва ўстанове адукацыі былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы.

Да свята вучні намалявалі прыгожыя малюнкі і насценгазеты. Таксама на працягу дня школьнікі раздавалі вучням і настаўнікам рэцэпты беларускіх страў. У школьнай бібліятэцы і фае дэманстраваліся відэаролікі на беларускую тэматыку. У школьных калідорах гучала беларуская мова. А класныя і інфармацыйныя гадзіны ў гэты дзень былі прысвечаны Дню роднай мовы.

22.02.2023 15:38 - 23.02.2023 09:41