Працягваецца прыём работ на адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон «Час вымяраецца памяццю»
04.10.2022Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь працягвае прыём заявак на ўдзел у адкрытым дыстанцыйным культурна-асветніцкім марафоне «Час вымяраецца памяццю», які накіраваны на захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, законныя прадстаўнікі (бацькі) і інш.).
З мэтай реалізацыі мерапрыемства на нацыянальным адукацыйным партале актыўна функцыянуе раздзел для публікацыі творчых праектаў (работ). Удзельнікам марафону даецца магчымасць падзяліцца на старонках партала сваімі праектамі па наступных намінацыях:
- «Шляхам гісторыі» – віртуальны альбом электронных або аўдыявізуальных даведнікаў, пуцевадзіцеляў па славутых мясцінах, гістарычных маршрутах, музеях; тапаграфічных схем (карт) з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем; фота-, відэарэпартажаў аб падарожжы.
- «Гістарычны хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы; творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).
- «Гістарычная прастора» – віртуальны альбом праектаў ці асобных прапаноў па добраўпарадкаванні прыродных і гісторыка-культурных аб’ектаў, фота-, відэасправаздачы з апісаннем самога аб’екта ці наладжанай акцыі.
- «Гісторыя ў асобах» – знаёмства з самабытнай асобай (калектывам) (эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, вершы, апавяданні іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы).
- «Наша Спадчына» – віртуальны альбом фальклорна-этнаграфічных твораў, якія адлюстроўваюць жыццё, каштоўнасці, побыт беларускага народа (песні, прыпеўкі, паданні, казкі, танцы, абрады і інш.); фларыстычных работ (букетаў, кампазіцый, пано, калажаў) з разнастайных прыродных матэрыялаў (кветак, лісця, траў, ягад, пладоў, арэхаў і інш.), пры жаданні праекты могуць быць праілюстраваны цытатамі з літаратурных твораў; вырабаў беларускіх рамёстваў, якія дэманструюць непаўторнасць традыцыйнай нацыянальнай культуры (вырабы з саломкі і тканіны, цацкі, ганчарнае мастацтва, роспіс, разьба па дрэве, беларускі народны касцюм і інш.); твораў выяўленчага мастацтва (скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інш.).
У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных (ці медыя-) тэхналогій.
Праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца не больш чым у адной намінацыі (на выбар) на беларускай ці рускай мовах як асобнымі ўдзельнікамі, так і аўтарскімі калектывамі.
Якасць творчых праектаў (работ) павінна пацвярджацца рэкамендацыяй метадычнага аб'яднання па вучэбным прадмеце ці намесніка дырэктара ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Работы з граматычнымі памылкамі публікавацца не будуць.
Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электронныя сэртыфікаты.
У сувязі са значнасцю і запатрабаванасцю культурна-асветніцкага марафону сярод вучняў І–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама педагогаў, бацькоў (у цяперашні час падана больш за 200 заявак) арганізатары мерапрыемства прынялі рашэнне адзначыць дыпломамі і прызамі аўтараў найлепшых творчых работ з улікам намінацый і ў адпаведнасці з наступнымі крытэрыямі:
- арыгінальнасць ідэі і зместу праекта;
- адпаведнасць выкананай работы тэме марафону і абранай намінацыі;
- творчы падыход да выканання праекта;
- культура афармлення, якасць выканання, карэктнасць і выразнасць прэзентацыі прадукта (з улікам узросту ўдзельніка);
- агульнае ўспрыманне работы.
Вынікі мерапрыемства будуць размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале 21 лістапада 2022 года.
Нагадаем, што для ўдзелу ў марафоне неабходна да 31 кастрычніка 2022 года падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу і рэкамендацыю з установы адукацыі на электронны адрас: adumetod@adu.by з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон „Час вымяраецца памяццю“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.
По материалам сайта: https://adu.by
15.10.2022 09:41 - 15.10.2022 09:43