Вынікі рэспубліканскага тыдня беларускай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
23.09.2022У рамках Рэспубліканскага тыдня беларускай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” ў нашай школе таксама праводзіўся Тыдзень роднай мовы.
На працягу Тыдня вучні гаварылі па- беларуску. На перапынках гучалі беларускія песні , у тым ліку на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа. У праграму Тыдня было ўведзена мерапрыемства “ Светлы воблік паэта”, прысвечанае юбілею Максіма Танка. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікала стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па- беларуску” і падрыхтоўка віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. Па выніках апошніх мерапрыемстваў была аформлена выстава з творчымі работамі вучняў.
24.09.2022 12:50 - 24.09.2022 13:03