Да суседзяў у госці

22.01.2022

У рамках акцыі "Да суседзяў у госці" музей "Беларуская хатка" нашай установы адукацыі наведалі вучні 7 класа гімназіі г.Лагойска.

Вучні з вялікай цікавасцю знаёміліся з раздзеламі экспазіцый, задавалі пытанні, выказвалі задавальненне ад самабытнай сустрэчы з мінулым.

Цікавую інфармацыю вучні атрымалі ад загадчыка музея Буйніцкай З.В. і экскурсавода Емяльянавай Насці, вучаніцы 7 класа.

29.01.2022 13:14 - 29.01.2022 13:15