Дзень шосты

10.02.2024

Шосты дзень прайшоў пад дэвізам "Усе на старт!" Выдатны настрой, захапляльны дух суперніцтва, часовыя няўдачы і маленькія перамогі - гэта ўсё прысутнічала на мерапрыемстве "Вясёлыя старты". Каманды спаборнічалі ў займальных эстафетах з бегам, скачкамі, заданнямі з мячамі, абручамі. Напрыканцы дня настаўнікі і вучні сабраліся разам і падвялі вынікі сваёй сумеснай працы. Усе ўдзельнікі тыдня атрымалі салодкія пачастункі. Тыдзень пачатковых класаў дазволіў дзецям раскрыць творчы патэнцыял, даў вялікі эмацыянальны зарад.

10.02.2024 14:09 - 10.02.2024 14:10