Дзень чацвёрты

08.02.2024

Дзень чацвёрты прайшоў пад дэвізам "Будзем мы любіць прыроду, беражы яе і ты! ". Вучні 1-2 класаў у час правядзення віктарыны" У свеце прыроды" расказвалі аб жывёлах і раслінах Беларусі, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. Вучні 3-4 класаў разам з выхаванцамі дзіцячага сада здзейснілі экалагічную прагулку " Фарбы зімы ". Пасля ўдзелу ў мерапрыемствах вучні атрымалі зарад бадзёрасці і цудоўны настрой на ўвесь дзень.

08.02.2024 19:06 - 08.02.2024 19:06