Дзень трэці

07.02.2024

З загадкавым і цікавым светам матэматыкі сустрэліся навучэнцы ў трэці дзень, які прайшоў пад дэвізам "Матэматыкі сцяжынкі адолеем без запінкі". Вучні 1 - 4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе "Забаўныя лічбы". Дзякуючы дзіцячай фантазіі, лічбы ператварыліся ў розных казачных герояў. Вучні 1-2 класаў спрабавалі свае сілы ў матэматычнай віктарыне "Свая гульня ". Юныя матэматыкі дружна працавалі ў камандах, дапамагалі адзін аднаму, абмяркоўвалі цяжкія пытанні, хваляваліся за сяброў. Дзень прайшоў цікава і ўцягнуў у працу ўсіх навучэнцаў.

07.02.2024 18:53 - 07.02.2024 18:53