Дзень другі

06.02.2024

Другі дзень прайшоў пад дэвізам "Думай, пішы, правярай!" Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе каліграфіі "Залатое пяро", у ходзе якога  вызначылі самы прыгожы почырк. Вучні 3 - 4 класаў у час квэст-гульні "Падарожжа ў таямніцы пісьменства" пазнаёміліся з піктаграмамі і іерогліфамі. Вучні 1-2 класаў прынялі ўдзел у віктарыне "У свеце казак". Дзеці прадэманстравалі сваю кемлівасць, знаходлівасць, логіку. Дзень прайшоў весела, займальна, пазнавальна.

06.02.2024 20:17 - 06.02.2024 20:17