Інфармацыйныя гадзіны “Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

04.04.2022

2 красавіка 2022 года ва ўсіх установах Беларусі праводзяцца святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

У нашай школе таксама адбыліся інфармацыйныя гадзіны «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі», «Рускія і беларусы – народы-браты», «Беларусь і Расія - краіны дружбы і згоды» , паказ відэароліка «Дзень яднання братэрскіх народаў» і інш. Нашы народы звязваюць шматвекавыя сувязі, кроўная і духоўная еднасць, агульныя выпрабаванні і перамогі. У календары расіян і беларусаў гэта свята з’явілася дваццаць шэсць гадоў таму. Яно сімвалізавала пачатак новага этапа збліжэння дзвюх дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якое ўвянчалася стварэннем Саюзнай дзяржавы.

Сёння нас радняць агульная гісторыя, культура і, самае галоўнае, — шчырае імкненне да аб’яднання намаганняў і магчымасцей з мэтай устойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу.

05.05.2022 08:03 - 05.05.2022 08:08