План работы на первое полугодие 2024/2025 учебного года
30.08.2024План работы піянерскай дружыны імя Л. Герасіменка
на І паўгоддзе 2024/2025 навучальны год
Мэта: стварэнне аптымальных умоў для выхавання ў дзяцей і падлеткаў патрыятызму і грамадзянскай адказнасці, ўключэння іх у канкрэтную сацыяльна значную і грамадска карысную дзейнасць, развіцця сацыяльнай творчасці і ініцыятыў.
Задачы:
- развіваць творчы, інтэлектуальны і лідэрскі патэнцыял падлеткаў, сацыяльную актыўнасць і адказнасць, імкненне да пошуку новага і здольнасць знаходзіць аптымальныя рашэнні жыццёвых праблем у нестандартных сітуацыях;
- актывізаваць працу органаў самакіравання ў піянерскай дружыне;
- выхаванне міласэрнасці, грамадзянскасці, патрыятызму праз прабуджэнне цікавасці да сваёй сям'і, роду, малой радзімы, гісторыі і традыцый свайго народа;
- садзейнічаць фарміраванню і станаўленню згуртаванага калектыву дзяцей і дарослых;
- выхаваць культуру здаровага ладу жыцця, сфармаваць экалагічную культуру.
№ п/п |
Змест работы |
Дата выканання |
Удзельнікі |
Адказныя |
1. |
Свята першага званка “ Добры дзень, школа!” |
верасень |
піянеры і акцябраты школы |
Данкевіч Л.І. |
2. |
Інфармацыйны збор на тэму Аналіз работы за 2023/2024 навучальны год, планаванне работы на 2024/2025 навучальны год |
верасень |
піянеры і акцябраты школы |
Мялешка І.Я. |
3. |
Урачысты Збор піянерскай дружыны “ Мы- будучыня краіны!” да Дня нараджэння БРПА |
верасень |
піянеры і акцябраты школы |
Мялешка І.Я. |
4. |
Працоўны дэсант па добраўпарадкаванню школьнага двара “ Наш школьны дом”
Удзел у Рэспубліканскай працоўнай акцыі “ Зробім мір чысцейшым!” |
верасень |
піянеры і акцябраты школы |
класныя кіраўнікі |
5. |
Удзел у тыдні спорту . Спартландыя “ Усе на старт!” |
верасень |
піянеры і акцябраты школы |
Вішнеўская І.Б. класныя кіраўнікі |
6. |
Работа з акцябратамі.Знаёмства з Уставам, традыцыямі арганізацыі |
верасень |
акцябраты |
Мялешка І.Я. |
7. |
Аперацыя “ Абеліск”(догляд помнікаў) |
верасень |
піянеры |
Мялешка І.Я. |
8. |
Удзел у аперацыі да Дня пажылых людзей “ Клопат” ( віншаванне ветэранаў працы, якія пражываюць у в. Сямкова) |
кастрычнік |
валанцёрскі атрад “ Вясёлка дапамогі” |
Мялешка І.Я. |
9. |
Удзел у правядзенні Тыдня бацькоўскай любві |
кастрычнік |
піянеры і акцябраты школы |
класныя кіраўнікі |
10. |
Акцябратам пра Беларусь . Вусны часопіс “ Герб, сцяг і гімн – сімвалы Беларусі” |
кастрычнік |
піянеры і акцябраты школы |
Мялешка І.Я. |
11. |
Працоўны дэсант “ Ведаем, памятаем, шануем” (удзел у аперацыі “ Абеліск” |
кастрычнік |
піянеры і акцябраты школы |
Мялешка І.Я. |
12. |
Удзел у святочным канцэрце да Дня настаўніка “ Са святам, Настаўнік!” |
кастрычнік |
піянеры і акцябраты |
класныя кіраўнікі |
13. |
Удзел у аперацыі “ Лісток”
|
лістапад |
піянеры і акцябраты школы |
класныя кіраўнікі, Мялешка І.Я. |
14. |
Акцябратам аб гісторыі Гульня ” Старонкі гісторыі” , з наведваннем школьнага музея “ Беларуская хатка” |
лістапад |
піянеры і акцябраты школы |
Мялешка І.Я. |
15. |
Удзел у правядзенні Дня здароўя, прысвечанага Сусветнаму дню адказа ад курэння . Турнір знатакоў “ Мы выбіраем здароўе!” |
лістапад |
піянеры і акцябраты школы |
Вішнеўская І.Б. Мялешка І.Я. |
16. |
Работа з акцябратамі Знаёмства з піянерскімі традыцыямі і законамі |
снежань |
акцябраты |
Мялешка І.Я. |
17. |
У майстэрні Дзеда Мароза і Снягуркі. Выраб віншавальных паштовак да свята “ Падарунак на Каляды” |
снежань |
піянеры і акцябраты школы |
настаўнікі пачатковых класаў |
16.01.2024 11:56 - 16.09.2024 08:26