История, традиции, наши достижения

История Семковской школы

З гісторыі Сямкоўскай (былой Прудзішчанскай) школы Лагойскага раёна

 

Прудзішчанская 4-х–класная школа была адкрыта пасля рэвалюцыі 1917 года ў былым маёнтку пані Гундобінай, якая пражывала ў Санкт – Пецярбургу  і выкарыстоўвала гэты будынак у якасці дачы летам. Будынак школы быў вельмі прыгожы, прасторны, ашаляваны і пафарбаваны ў белы колер. Пакояў было многа. Памеры памяшкання былі недзе 15м х15 м. Парадны ўваход быў ад вуліцы. Была вялікая зала, 5 пакояў, сталовая, кухня, прахадная. Для школы правялі невялікую рэканструкцыю, выразалі сцены, расшырылі пакоі і зрабілі іх большую колькасць. З 1932 года пачала працаваць сямігадовая школа. У школе працавалі сям’я Гарадзецкіх, Кашэўская. Дырэктарам школы ў той час працаваў Ізох Васіль Мікалаевіч – бацька вядомага беларускага вучонага ў галіне радыёфізікі, доктара тэхнічных навук, прафесара  Ізоха Уладзіміра Васільевіча.

     У час Вялікай Айчыннай вайны ў школе некаторы час жылі бежанцы, нават параненыя. Пазней стаялі коні. Памяшканне школы прыйшло ў заняпад, але захавалася.

         З 1945 г. школа аднавіла сваю работу. Прудзішчанская васьмігадовая школа працавала да 1974 года. Потым памяшканне школы стала старое, вучыцца стала небяспечна, пачалі падаць дошкі. Будынак разбурылі, частку спалілі, частку перавезлі ў вёску Сямкова. Школа ў Прудзішчы была пабудавана без адзінага цвіка, бярвенне было чырвонае.

         Сямкоўская васьмігадовая школа працавала ў старым будынку з 1974 года  да 1990 года. У памяшканні былі тры асобныя ўваходы. Школьная майстэрня знаходзілася ў асобным будынку. Спартыўнай залы не было. Заняткі фізічнай культуры праводзіліся на стадыёне ў цёплы перыяд.

 Калі было холадна, займаліся па магчымасці на калідорах.  Зімой быў заліты каток, дзе вучні гулялі ў хакей. У Сямкоўскай васьмігадовай школе пачыналі сваю дзейнасць настаўнікі, якія да гэтага часу працуюць у дзяржаўнай установе адукацыі “Сямкоўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Лагойскага раёна”.  Гэта Вішнеўкія Ірына Баляславаўна і Валерый Якаўлевіч, Кручонак Надзея Васільеўна, Буйніцкая Зоя Віктараўна, Данкевіч Любоў Іванаўна і Гуліс Тамара Мікалаеўна.

 

 Вішнеўскі Валерый Якаўлевіч працаваў дырэктарам школы  з 1985  па 2017 год. Пры яго дзейнасці ў 1990 годзе была пабудавана новая сучасная двухпавярховая “Сямкоўская сярэдняя школа” з прасторнай спартыўнай залай, школьнай сталовай і бібліятэкай.

У 2002 годзе “Сямкоўская сярэдняя школа “ была перайменавана ў “Сямкоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа “ , а з 2016 года  ДУА “Сямкоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад базавая школа Лагойскага раёна”.

 Са  студзеня  1994  года  ў  школе  пачаў  працаваць  этнаграфічны музей  “Беларуская хатка”. Экспазіцыя музея складаецца з пяці раздзелаў. Музей налічвае каля 350 экспанатаў народнага побыту другой паловы XIX ст.-сярэдзіны XXст. Гасцямі музея былі замежныя госці з Германіі, Англіі, Амерыкі. Кіраўніком музея з’яўляецца Буйніцкая З.В.

14.07.2022 10:57 - 14.07.2022 11:10

свернуть

Традиции школы

Традиции школы

  • День знаний
  • День учителя
  • проведение акций "Забота" и "Обелиск"
  • декады здорового образа жизни
  • предметные недели
  • неделя , посвящённая Дню матери
  • дни здоровья
  • неделя леса
  • неделя правовых знаний
  • праздники посвящения в первоклассники и прощания с Букварём
  • дни пожарной безопасности
  • неделя физкультурной и патриотической работы, посвящённой Дню защитника Отечества
  • встречи с выпускниками
  • участие в районных спортивных мероприятиях
  • экскурсии
  • осенне-весенние субботники по благоустройству территории школы

 

14.07.2022 10:59 - 14.07.2022 10:59

свернуть

Наши достижения

  • районный этап конкурса “Школа безопасности –2022”-   диплом 3 степени, участие в областном этапе
  • районный этап олимпиады по Правилам дорожного движения - диплом 1 степени, участие в областном этапе
  • районный конкурс “Спасатели глазами детей “ – диплом 1 степени.

14.07.2022 11:02 - 14.07.2022 11:02

свернуть