У Лагойску прайшлі XII Тышкевіцкія чытанні

19.11.2022

19 лістапада ў гісторыка-краязнаўчым музеі вучні ДУА "Сямкоўская базавая школа Лагойскага раёна" і іншых устаноў адукацыі прынялі ўдзел у штогадовай навуковай дзіцячай канферэнцыі XII Тышкевічскія чытанні. Усе работы былі аб’яднаны тэмай трагедыі мірнага насельніцтва падчас Вялікай Айчыннай вайны, што вельмі актуальна ў Год гістарычнай памяці.

Навуковыя работы ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі старэйшы навуковы супрацоўнік музея Вера Казак, краязнаўца Аляксандр Паўлюковіч і карэспандэнт районнага выдання Аляксандр Клімавец.

Самымі малодшымі ўдзельнікамі канферэнцыі былі вучні нашай школы  Міхаіл Якублевіч (4 клас) і Ульяна Жукоўская (5 клас). Дзеці паведамілі аб злачынствах гітлераўцаў на тэрыторыі сучаснага Бяларуцкага сельсавета. Міхаіл Якублевіч і Ульяна Жукоўская атрымалі Дыплом IV ступені. Віншуем іх з перамогай.

21.11.2022 08:41 - 21.11.2022 08:41