Учреждение образования

 

 

     У 2021/2022навучальным годзе ва ўстанове адукацыю атрымліваюць 40 вучняў і 18 выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі.

Ажыццяўляюць педагагічны працэс 12 педагогаў.

    Ва ўстанове дзейнічаюць аб'яднанні па інтарэсах:

  • “Фарбы дзяцінства” (сольны вакал)                                                          
  • “”Час футбола” ( спартыўнай накіраванасці)

  У рамках пазакласнай работы праводзяцца заняткі па фізічнай культуры, факультатыўныя заняткі.

                                                                                .

    Ва ўстанове адукацыі з 2018 года дзейнічае бізнес-кампанія "Зялёны расток" , дзе вучні навучаюцца меджменту і вырошчваюць рассаду   на продаж.

 

Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе

 

Зыходзячы з аналізу работы школы ў 2020/2021 навучальным годзе, арыентуючыся на выкананне Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, акрэсленыя Міністэрствам адукацыі  канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на выкананне Рэзалюцыі канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскай вобласці і Лагойскага раёна,  педагагічны калектыў ставіць наступныя мэту і задачы, вызначае метадычную тэму работы ў 2020/2021 навучальным годзе:

Мэта:. забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага навучэнца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў

Задачы:

         1) ажыццяўляць дзейнасны кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу, захаваннем здароўезберажэння ва ўрочны і пазаўрочны час;

         2) забяспечыць рэзультатыўную падрыхтоўку  высокама-тываваных вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў даследчых работ праз  якасную арганізацыю правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў і пазаўрочную дзейнасць;

         3)   працягваць дзейнасць па фарміраванні у навучэнцаў  асноў здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей   праз сістэму выхаваўчай работы, арганізацыю пазакласнай дзейнасці;

 

            4) прадоўжыць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.

         Метадычная тэма: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў у вобласці арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па выкладаемых прадметах.

 

15.02.2022 09:21 - 16.06.2022 16:05